У Беларусі можа з'явіцца профільны ўніверсітэт для падрыхтоўкі IT-кадраў

14 октября 2019
У Беларусі можа з'явіцца новая навучальная ўстанова. Зоймецца яна падрыхтоўкай кадраў для кампаній, якія працуюць у лічбавай сферы.

Профільны ўніверсітэт для падрыхтоўкі IT-кадраў

Такую ініцыятыву IT-супольнасці, як і развіццё галіны ў цэлым, абмяркоўваюць сёння ў Палацы Незалежнасці. На нарадзе Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што такія тэрміны, як інфарматызацыя і лічбавізацыя, павінны быць зразумелыя ўсяму насельніцтву Беларусі, больш за тое, актуальна пытанне ўкаранення электроннага ўрада. Нагадаем, што на V Усебеларускім сходзе паставілі задачу ўжо да 2020 года ўкараніць гэты пакет тэхналогій у дзяржаўную сістэму.

Неўзабаве пройдзе вялікая нарада па ўсіх пытаннях лічбавай трансфармацыі краіны. Бо ў пяцігадовай праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця менавіта інфарматызацыя - адзін з галоўных пунктаў. А ў эканоміцы галіна паказвае стабільны рост: у Парку высокіх тэхналогій працуе звыш 70 000 чалавек. Гэта 684 рэзідэнты, якія генеруюць пятую частку ўсяго беларускага экспарту.