У Беларусі будзе створаная міжведамасная экспертная група па вывучэнні рэкамендацый АБСЕ

12 февраля 2016

У Беларусі ў самыя кароткія тэрміны будзе створаная міжведамасная экспертная група па вывучэнні рэкамендацый АБСЕ і выпрацоўцы прапаноў па іх ужыванні. Такое даручэнне даў Прэзідэнт па выніках сустрэчы з кіраўніком Цэнтрвыбаркама. Лідзія Ярмошына паведаміла Аляксандру Лукашэнку пра мінулую сустрэчу з дырэктарам Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ. У канцы студзеня была апублікаваная іх выніковая справаздача аб прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. Плануецца, што пажаданні па ўдасканаленні выбарчага працэсу будуць максімальна ўлічвацца пры правядзенні парламенцкай кампаніі. Сёлета ў Беларусі пройдуць выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Фінальная справаздача БДІПЧ АБСЕ, па сутнасці, паўтарала і папярэдняе заключэнне назіральнікаў. Кіраўнік Цэнтрвыбаркама выказала задавальненне пададзеным дакументам. За доўгія гады міжнароднага назірання менавіта з боку місіі АБСЕ ў ім улічваліся і станоўчыя моманты.

Першая сустрэча міжведамаснай экспертнай групы пройдзе ўжо ў аўторак, 16 лютага ў Цэнтрвыбаркаме. Будуць запрошаныя і прадстаўнікі СМІ.