Узровень супрацоўніцтва Беларусі і Кітая адзін з самых высокіх у свеце

27 ноября 2017

Наконт новых праектаў гаварылі сёння ў Палацы Незалежнасці.

Кітайская карпарацыя "Мідэа Груп" плануе пашырыць прысутнасць у нашай краіне. Вядомы вытворца мікрахвалевых печаў і воданагравальнікаў цікавіцца рынкамі халадзільнікаў і электрапечаў. Старшыня праўлення кампаніі і Прэзідэнт Беларусі абмеркавалі варыянты развіцця супрацоўніцтва. Кітайскіх інвестараў у маштабах еўрапейскага рынку цікавіць менавіта беларуская пляцоўка. Тут перш за ўсё ўлічваецца пазітыўны сумесны вопыт. У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што такім партнёрам будзе забяспечана падтрымка. Карпарацыя "Мідэа Груп" прыйшла ў Беларусь з прамымі інвестыцыямі дзесяць гадоў таму.

Сумесная беларуска-кітайская вытворчасць арыентавана і на ўнутраны рынак, і на экспарт. У прыватнасці, за мяжу пастаўляецца больш як 80% ЗВЧ-печаў пад маркай "Мідэа-Гарызонт". Сёлета на прадпрыемстве плануюць выпусціць каля мільёна адзінак прадукцыі на 40 мільёнаў долараў.