У Прэзідэнта напярэдадні быў вялікі кадравы дзень

1 сентября 2018

Прэзідэнт Беларусі напярэдадні ўзгадніў і прызначыў кіраўнікоў міністэрстваў, найважнейшых дзяржарганізацый, мясцовых органаў улады і дыпламатычных работнікаў.

Міністрам энергетыкі прызначаны Віктар Каранкевіч, а міністрам фінансаў Максім Ермаловіч. Пасля прызначэння Ігара Ляшэнкі віцэ-прэм'ерам утварылася вакансія старшыні Белнафтахіма. На гэтую пасаду Кіраўнік дзяржавы ўзгадніў Андрэя Рыбакова. У размове з новымі кіраўнікамі Прэзідэнт расказаў аб сваіх падыходах пры прызначэнні высокіх службовых асоб.

Гомельскі раён зараз курыруе Алена Алексіна. Яна перайшла на пасаду з дэпутацкага корпусу. Юрый Горлаў зараз кіруе Маладзечанскім раёнам, а вакансію ў Стоўбцах заняў Дзяніс Колесень. Старшынёй Быхаўскага райвыканкама стаў Дзмітрый Марціновіч, за Клімавіцкі раён адказвае Леанід Засямчук. Новыя асобы і на ключавых прамысловых прадпрыемствах краіны. Мінскі маторны завод узначаліў Аляксандр Рагожнік, а Брэсцкі электралямпавы - Ірына Зарамбоўская.