Тэма інвестыцыйных праектаў сёння была ў цэнтры ўвагі Прэзідэнта Беларусі

4 апреля 2013

Гэта еўрапейскі вектар. Аляксандр Лукашэнка прыняў дырэктара швейцарскай кампаніі Штадлер Рэйл Груп з тым, каб абмеркаваць вялікую вытворчасць з не менш глабальнымі экспартнымі планамі. У Беларусі ўжо ідзе разгортванне вытворчасці знакамітых электрычак. Тэмпы здзівілі госця. Дарэчы, у планах стварэнне не толькі электрычак, але і двухпавярховых цягнікоў. І яшчэ адзін ужо наш перспектыўны праект: Аляксандр Лукашэнка сёння запатрабаваў урад арганізаваць чыгуначныя зносіны сталіцы з аэрапортам Мінск.


 


Да прац прыступіць без прамаруджання. Усе падрабязнасці ў Паўла Фірсава.


Гэта трэці візіт кіраўніка кампаніі Штадлер у Беларусь за апошнія тры гады. І як і ўсе папярэднія,  прыносіць рэальны адчувальны вынік у рэалізацыі сумесных праектаў. Швейцарская кампанія Штадлер Рэйл Груп з'яўляецца адным з вядучых еўрапейскіх вытворцаў чыгуначнага рухомага саставу: рэйкавых аўтобусаў, дызель і электрацягнікоў, пасажырскіх вагонаў і трамваяў. І хуткасць, з якой кампанія асвойвае новую прадукцыю, заслужыла сёння пахвалу Прэзідэнта.


У верасні 2011 года Аляксандр Лукашэнка асабіста пракаціўся на  хуткасным Штадлеры падчас адкрыцця гарадскіх ліній. Кіраўнік дзяржавы адзначыў перспектыўнасць гэтага кірунку транспарту і даручыў пусціць гарадскія лініі ва ўсе абласныя цэнтры. Дарэчы, такое рашэнне стала адным з асноўных у праекце развіцця гарадоў-спадарожнікаў, і ў цэлым перавозак па краіне. Транзітнае размяшчэнне Беларусі да такога планавання абавязвае.


А 4 кастрычніка мінулага года кіраўнік Штадлера і беларускі прэм'ер-Міхаіл Мясніковіч заклалі капсулу з пасланнем да нашчадкаў на месцы будаўніцтва завода па стварэнні электрацягнікоў пад Фаніпалем. Сёння на сустрэчы з Петэрам Шпулерам Прэзідэнт станоўча ацаніў рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па вытворчасці чыгуначнага і гарадскога пасажырскага электрычнага транспарту.


Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду і кіраўніцтву Беларускай чыгункі неадкладна распрацаваць праект чыгуначных зносін беларускай сталіцы з Нацыянальным аэрапортам Мінск. На думку Прэзідэнта, варта было б паглядзець на чыгуначныя лініі, якія існуюць, адводы ад іх, і тэрмінова зрабіць гэты праект. Бакі нават на секунду адышлі ад пратакола дзеля жывых зносін.


У сваю чаргу генеральны дырэктар швейцарскай кампаніі Штадлер Рэйл Груп Петэр Шпулер станоўча ацаніў ход рэалізацыі інвестпраекта. І выказаў упэўненасць, што да кастрычніка-лістапада гэтага года будзе  пабудавана прамысловая пляцоўка для вытворчасці электрацягнікоў.


Кіраўнік Штадлера расказаў аб планах да снежня 2014 года паставіць першыя двухпавярховыя цягнікі для Расійскай чыгункі. Значнасць перамогі ў расійскім тэндары яшчэ і ў тым, што многія цягнікі з гэтага партфеля заказаў на знешніх рынках і будуць збірацца ў Беларусі.


Тым часам і ў Беларусі актыўна асвойваюць новы від транспарту. Сёння 10 хуткасных электрычак курсуюць на гарадскіх лініях і ў рэгіянальных зносінах. Заключаны кантракт на яшчэ 6 шэсць саставаў. Што датычыцца двухпавярховых саставаў, то пакуль гэты праект для Расіі, але Беларуская чыгунка не бачыць праблем у выкарыстанні такіх саставаў і ў нас.


(Уладзімір Ажыгін, начальнік службы лакаматыўнай гаспадаркі Упраўлення Беларускай чыгункі)


Падчас завяршэння сустрэчы Прэзідэнт падзякаваў кампаніі за значны ўклад у пашырэнне беларуска-швейцарскіх адносін. І падкрэсліў, што ён гатовы выслухаць прапановы швейцарскага боку па актывізацыі адносін з Беларуссю. Ён адзначыў, што гэта найважнейшы праект і ніякіх затрымак, ніякага тармажэння тут быць не павінна. Бо чым раней гэты аб'ект увойдзе ў строй, тым хутчэй ён прынясе карысць і швейцарскай кампаніі, і Беларусі.