Тэлеверсію інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі тэлеканалу Sky News Arabia глядзіце 21 ліпеня ў 21:30 на "Беларусь 1"

21 июля 2021

Санкцыі, інцыдэнт з самалётам, адносіны з Захадам і міграцыя. Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю тэлеканалу Sky News Arabia. Размова працягвалася каля гадзіны. Кіраўнік дзяржавы падрабязна адказаў на пытанні журналіста. Яны датычыліся сітуацыі вакол экстраннай пасадкі самалёта Ryanair, погляду Прэзідэнта на тое, ці было гэта правакацыяй, і калі так, то хто за ёй стаіць.

У цэнтры ўвагі таксама была тэматыка ўзаемаадносін Беларусі з Захадам і магчымасці дыялогу з ЕС, санкцый і іх уплыву на эканоміку краіны. Адно з пытанняў датычылася тэмы нелегальнай міграцыі праз Беларусь у краіны Еўрасаюза.

У якасці інтэрв'юера выступіў галоўны рэдактар навін канала Імад аль-Атраш. 

Традыцыйна, паводле дамоўленасцяў з уладальнікамі эксклюзіва Sky News, у эфіры 19 ліпеня паказалі толькі два актуальныя фрагменты. Поўную версію інтэрв'ю глядзіце 21 ліпеня ў 21:30 на "Беларусь 1".