Адбылася тэлефонная гутарка прэзідэнтаў Беларусі і Казахстана

26 февраля 2015

Сёння па ініцыятыве казахстанскага боку адбылася тэлефонная гутарка прэзідэнтаў Беларусі і Казахстана. Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў абмеркавалі шэраг пытанняў двухбаковага парадку дня і супрацоўніцтва ў інтэграцыйных структурах. Лідары дамовіліся аб тым, што ў сярэдзіне сакавіка адбудзецца візіт Прэзідэнта Беларусі ў Казахстан.