Белгідрамет атрымае больш як шэсць мільёнаў еўра на новае абсталяванне

25 февраля 2020
Аграрыі ўсё ўважлівей прыслухоўваюцца да прагнозу надвор'я - ад яго таксама залежыць ураджай. І сёння стала вядома, што Белгідрамет  атрымае больш за шэсць  мільёнаў еўра  на новае абсталяванне для больш дакладных прагнозаў. Плануецца, што да канца года Белгідрамет пачне рабіць 10-дзённыя доўгатэрміновыя прагнозы, зараз прагноз - на 7 сутак.

Мікалай Васількоў, старшыня Пастаяннай  камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу  Беларусі: "Калі зыходзіць з сусветнай практыкі, то змены клімату  вельмі паўплывалі на ўсю кліматычную сітуацыю ў свеце, у тым ліку ў РБ. Адпаведна ідуць эканамічныя страты. Гэтыя страты па сусветных даных складаюць 10 і больш працэнтаў. А калі дакладна прагназаваць нашы  ўмовы надвор’я, то можна гэтыя страты паменшыць".

Змены ў закон "Аб гідраметэаралагічнай дзейнасці" плануецца разгледзець на вясновай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Таксама Белгідрамет сумесна з МНС плануюць распрацаваць сістэму колеравых кодаў небяспекі гідраметэаралагічных з'яў для інфармавання грамадзян.