СК адзначае зніжэнне ўзроўню злачыннасці

7 сентября 2020
Следчы камітэт Беларусі адзначае тэндэнцыю зніжэння ўзроўню злачыннасці на 8  %  у параўнанні з мінулым годам.

Наконт гэтага  старшыня ведамства Іван Наскевіч праінфармаваў сёння на сустрэчы кіраўніка дзяржавы. Аляксандра Лукашэнку цікавіла якасць следства, а таксама давядзенне да суда гучных крымінальных спраў, якія традыцыйна на асабістым кантролі прэзідэнта.

Прэзідэнт сустрэўся з кіраўніком Следчага камітэта


Іван Наскевіч, Старшыня Следчага камітэта Беларусі: "Збольшага змянілася структура злачыннасці, нахіл адбыўся ў бок злачынстваў у сферы інфармацыйных тэхналогій. Гэта тэндэнцыя апошніх гадоў. Колькасць гэтых злачынстваў няўхільна расце, і праваахоўны блок таксама пераарыентаваўся на тое, каб раскрываць злачынствы падобнага роду з дапамогай тых жа інфармацыйных тэхналогій".

Кіберзлачыннасць


Паводле звестак СК, кожнае восьмае злачынства ў краіне ўчыняецца анлайн. Рост у параўнанні з 2019 годам  амаль у паўтара раза. І нават такія класічныя віды, як вымагальніцтва і махлярства, у 90 % выпадкаў  сышлі ў віртуальную прастору. У праваахоўнай сістэмы Беларусі ёсць ім годны адказ. Раскрываюцца і іншыя злачынствы. Як адзначыў Іван Наскевіч, некаторыя грамадзяне разлічвалі на занятасць праваахоўнікаў у паслявыбарны перыяд і таму рашыліся на разбойныя напады. Але былі аператыўна затрыманы і будуць прыцягнуты да адказнасці.