Шайгу падзякаваў Лукашэнку за ўмовы падрыхтоўкі расійскіх вайскоўцаў у Беларусі

10 апреля 2023

Гарантаванне бяспекі, падрыхтоўка і зладжванне сумеснай групоўкі. Прэзідэнт Беларусі правёў сустрэчу з міністрам абароны Расіі Сяргеем Шайгу.

Гэты візіт ажыццёўлены як развіццё нядаўніх дамоўленасцяў паміж кіраўнікамі дзяржаў, што былі дасягнуты на мінулым тыдні ў рамках Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што заходнія краіны не выконваюць дамоўленасці аб гарантыях бяспекі, якія даваліся ў рамках Будапешцкага мемарандума ў абмен на вывад ядзернай зброі.

Асобнае пытанне - баявая падрыхтоўка і зладжванне сумеснай групоўкі войскаў. Абарону заходніх межаў Саюзнай дзяржавы на тэрыторыі Беларусі забяспечваюць і расійскія вайскоўцы.

"Я вам удзячны, што пры ўсіх складанасцях вы тут трымаеце некалькі тысяч расійскіх вайскоўцаў. Мы, наколькі гэта трэба, падключыліся да гэтага працэсу і рыхтуем разам з вашымі афіцэрамі гэтых хлопцаў, баявое зладжванне праводзім, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Рыхтуем так, як трэба, таму што расслабляцца нам тут не варта. Вы бачыце, што палякі, літоўцы тут варушыцца пачалі ў нашым напрамку. Таму гэта добрая такая дапамога і апора для беларускай арміі, якая на заходнім флангу абараняе Саюзную дзяржаву".

Сяргей Шайгу, міністр абароны Расіі:

Я сапраўды прыбыў па выніках Вашай работы і паездкі. Я хацеў бы асобна выказаць падзяку вашаму Міністэрству абароны і Вам асабіста. Выдзеленыя пяць палігонаў на тэрыторыі Беларусі абсталяваныя. Больш за тое, дастатковая колькасць інструктараў - афіцэраў беларускіх Узброеных сіл задзейнічана для падрыхтоўкі ў тым ліку і нашага папаўнення.

Нагадаем, на мінулым тыдні ў рамках Вышэйшага дзяржсавета лідары Беларусі і Расіі правялі фундаментальныя перамовы. Яны датычыліся як пытанняў саюзнай бяспекі, так і развіцця сумеснага эканамічнага патэнцыялу.