Сёння ў Астане дзень перамоў на вышэйшым узроўні

4 октября 2013

Працягваецца афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Казахстан. Сёння ў Астане дзень перамоў на вышэйшым узроўні. Запланаваны сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў Аляксандра Лукашэнкі і Нурсултана Назарбаева.


Напярэдадні прэзідэнт Беларусі наведаў манумент Абаронцам Айчыны, да падножжа якога ўсклаў кветкі.


Характэрна, што побач з манументам знаходзіцца Алея кіраўнікоў дзяржаў з елкамі, якія пасадзілі прэзідэнты замежных дзяржаў, што наведалі ў розны час Астану. Адно з дрэў падчас візіту ў Казахстан у маі 2005 года пасадзіў Аляксандр Лукашэнка. Беларусь разглядае Казахстан у якасці апорнай пляцоўкі для нарошчвання экспарту ў рэгіён Цэнтральнай Азіі. Сярод іншага Беларусь і Казахстан маюць намер рэалізаваць маштабны праект: у горадзе Какшэтау бакі ўжо пачалі стварэнне сумеснага індустрыяльна-тэхналагічнага парка, у задачы якога будзе ўваходзіць вытворчасць сельскагаспадарчай і камунальнай тэхнікі.