Сёння свой выбар зрабіў дзеючы Кіраўнік дзяржавы

11 октября 2015

На выбарчы ўчастак № 1 Цэнтральнага раёна сталіцы, які размешчаны ў будынку Белдзяржуніверсітэта фізічнай культуры, Аляксандр Лукашэнка прыбыў разам з сынам Мікалаем.

Гэты ўчастак называюць самым спартыўным у Мінску. Знаходзіцца ён ва ўніверсітэце фізічнай культуры. Сімвалічна, што акружаны ён знакавымі аб'ектамі Беларусі. Тут і Нацыянальны алімпійскі камітэт, і веладром, і Палац гімнастыкі, што будуецца, і, вядома, шматпрофільная "Мінск-Арэна". Словам, тут, на праспекце Пераможцаў, як на далоні беларускія дасягненні ў сацыяльнай, культурнай і спартыўнай сферах.

На ўчастку № 1 Цэнтральнага раёна Мінска праца кіпіць з раніцы. Камісія, а гэта 12 чалавек, на месцах ужо ў 7:00. А вось большасць галасуючых з'яўляецца пасля 9. Усё ж выхадны дзень. Сярод тых, хто атрымлівае бюлетэнь, тут нярэдка можна сустрэць і асоб, чые фота ўпрыгожваюць хол універсітэта фізкультуры. Гэта вядомыя спартсмены і трэнеры, а ўсё таму, што побач дамы алімпійскай вёскі. Вось разам з дачкой з'яўляецца чэмпіёнка Паралімпійских гульняў Людміла Валчок.

Па сваім месцы прапіскі да гэтага ўчастка адносіцца і Аляксандр Лукашэнка. Менавіта тут Кіраўнік дзяржавы галасуе традыцыйна. Каб зрабіць запаветныя кадры дзеючага Прэзідэнта з бюлетэнем, тут сабраліся дзясяткі фатографаў і тэлеаператараў.

Выбары часта называюць сямейным святам, таму, як і шматлікія бацькі ў гэты дзень, Аляксандр Лукашэнка на ўчастку з'яўляецца з малодшым сынам Мікалаем. Павітаўшы назіральнікаў і членаў выбарчай камісіі, як і заведзена, працэдура рэгістрацыі выбаршчыка. Спецыялісты звяраюць пашпартныя даныя і выдаюць бюлетэнь. Прэзідэнт накіроўваецца ў кабінку, а фатографы заміраюць у чаканні. Дарэчы, усяго на ўчастку каля 80 прадстаўнікоў СМІ.

За ходам галасавання па ўсёй краіне сочаць назіральнікі. Участак № 1 не выключэнне. Вядома, вынікамі сваёй працы яны падзеляцца пасля выбараў. А пакуль першыя, але не менш важныя ўражанні.

Тым часам Аляксандра Лукашэнку цікавіць, як арганізавана праца ўчастка. Зазірае Прэзідэнт і ў буфет, каб ацаніць асартымент. Тут жа за чаяпіццем застае і беларускіх спартсменаў.