Сёння пачаўся афіцыйны двухдзённы візіт Прэзідэнта Беларусі ў Туркменістан

4 ноября 2013
Некалькі гадзін таму борт нумар адзін адправіўся ў Ашхабад. Запланаваныя перамовы Кіраўніка беларускай дзяржавы з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым у фармаце адзін на адзін і ў пашыраным складзе. Па выніках перамоў плануецца падпісаць шэраг двухбаковых дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва па розных кірунках. Адзначым, знешнегандлёвы абарот Беларусі з Туркменістанам за апошнія пяць гадоў вырас у 5 разоў. Гэта абумоўлена высокімі тэмпамі росту беларускага экспарту. У 2012 годзе аб'ём двухбаковага гандлю перавысіў 300 млн долараў. Беларусь пастаўляе ў Туркменістан трактары, грузавыя аўтамабілі, дарожную і сельскагаспадарчую тэхніку, лекі, прадукцыю дрэваапрацоўчай прамысловасці, прадукты харчавання. Найбольш маштабным сумесным праектам з'яўляецца рэалізацыя кантракта на будаўніцтва беларускімі спецыялістамі пад ключ Гарлыкскага горна-ўзбагачальнага камбіната па выпуску калійных угнаенняў. Падрабязнасці з Ашхабада - на інфармацыйным канале Панарама.