Рост тавараабароту і ўзмацненне інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі з Турцыяй абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці

28 августа 2019

На сустрэчы з кіраўніком МЗС Турцыі Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што існуе фундамент для яшчэ больш цеснай кааперацыі. Гэта ўпартая праца па ўсіх кірунках без зачыненых тэм. Турцыя - адзін з нашых ключавых партнёраў у рэгіёне, і ўзаемадзеянню з гэтай краінай надаецца вялікае значэнне. Значны імпульс быў дадзены падчас афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Анкару ў красавіку гэтага года. 

Меўлют Чавушаглу, міністр замежных спраў Турцыі: "Я ўдзячны за тое, што мяне і маю краіну Вы вызначылі як дружалюбную, і я шчаслівы зноў апынуцца ў Беларусі. Хачу перадаць Вам прывітанне ад Вашага блізкага сябра Рэджэпа Эрдагана. Мой візіт нацэлены на тое, каб сумесна з калегамі з МЗС Беларусі выпрацаваць канкрэтныя дзеянні для дасягнення тых высокіх мэт, якія былі пастаўленыя раней прэзідэнтамі дзвюх краін".