Працягваецца афіцыйны візіт у Арменію Прэзідэнта Беларусі

14 мая 2013

Сёння Аляксандр Лукашэнка наведае Армянскую АЭС і армяна-беларускі гандлёвы дом  Ар-Бе. Напярэдадні ў Прэзідэнцкім палацы ў Ерэване кіраўнікі дзвюх дзяржаў абмеркавалі  ўвесь спектр двухбаковых адносін. Падводзячы вынікі перамоў, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь гатовая ствараць армянскім партнёрам самыя спрыяльныя ўмовы для размяшчэння капіталаўкладанняў і адкрыцця бізнесу.


Нарматыўна-прававая база дзвюх дзяржаў дапоўнілася яшчэ пяццю пагадненнямі. Сярод іншага падпісаныя дакументы аб супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі, ядзернай бяспекі і радыяцыйнай абароны, фізічнай культуры і спорту. Дарэчы, на тэме мірнага атама прэзідэнты зрабілі асаблівы акцэнт. АЭС у Арменіі працуе доўгі час. І наша краіна спадзяецца на дапамогу мясцовых спецыялістаў пры рэалізацыі маштабнага праекта ў Беларусі.


У Арменіі таксама з'явіцца зборачная вытворчасць трактароў - для рэалізацыі праекта створаць спецыяльную рабочую групу. Беларусь дапаможа тэхнікай для апрацоўкі вінаграду і здабычы золата.


Сёння візіт Кіраўніка дзяржавы прадоўжыцца. Усе падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.