Прывітанне ўдзельнікам Міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай актуальным пытанням канстытуцыйнага развіцця дзяржаў

31 мая 2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам Міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай актуальным пытанням канстытуцыйнага развіцця дзяржаў.

"Правядзенне гэтага форуму мае першараднае значэнне для абмену вопытам у галіне абароны канстытуцыйных каштоўнасцяў. Такі фармат садзейнічае ўмацаванню супрацоўніцтва і дружалюбных сувязяў не толькі паміж канстытуцыйнымі судамі, але і нашымі краінамі, што асабліва неабходна для процідзеяння глабальным выклікам сучаснасці", - гаворыцца ў прывітанні.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на сімвалічнасць таго, што сустрэча праходзіць у год 25-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Канстытуцыйнага Суда. "Асноўны закон з'яўляецца базісам для дасягнення згоды і адзінства ў грамадстве, забеспячэння палітычнай стабільнасці і ўстойлівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Канстытуцыйны Суд уносіць значны ўклад у пабудову дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, абарону асноватворных праў і свабод грамадзян".

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што канферэнцыя будзе спрыяць выпрацоўцы эфектыўных рашэнняў па далейшым удасканаленні формаў і метадаў канстытуцыйнага правасуддзя.