Прывітанне ўдзельнікам, гасцям і арганізатарам XXI Міжнароднай спецыялізаванай выставы "СМІ ў Беларусі"

3 мая 2017

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам, гасцям і арганізатарам XXI Міжнароднай спецыялізаванай выставы "СМІ ў Беларусі".

"Гэтая маштабная падзея мае ў нашай краіне вялікі грамадскі рэзананс. Штогадовая дэманстрацыя магчымасцяў нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі пераканаўча сведчыць пра іх значны патэнцыял", - гаворыцца ў прывітанні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў традыцыйны ўдзел у выставе прадстаўнікоў СМІ краін блізкага і далёкага замежжа. "Перакананы, што правядзенне дыскусій, круглых сталоў, майстар-класаў вядучых журналістаў паслужыць павышэнню прафесійнага майстэрства і далейшаму развіццю дзелавых і творчых кантактаў у сферы сродкаў масавай інфармацыі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.