Прэзідэнты Беларусі і Індыі пасадзілі блакітную елку на Алеі ганаровых гасцей

3 июня 2015

Пасля афіцыйнай часткі прэзідэнты Беларусі і Індыі адправіліся на Алею ганаровых гасцей. Па традыцыі кіраўнікі дзяржаў пасадзілі тут блакітную елку. Гэта вечназялёнае дрэва стане сімвалам даўгалецця і вернасці беларуска-індыйскаму сяброўству.

Алея ганаровых гасцей ля Палаца Незалежнасці была закладзена ў кастрычніку 2013 года. І сёння тут растуць елкі, пасаджаныя прэзідэнтамі Расіі, Казахстана, Кітая, Эквадора.