Прэзідэнту далажылі пра будаўніцтва Беларуска-кітайскага індустрыяльнага парка

10 февраля 2015

Да канца 2016 года ў індустрыяльным парку "Вялікі камень" будзе створана ўся неабходная інфраструктура для арганізацыі вытворчасцяў. Сёння Кіраўнік дзяржавы выслухаў даклад аб ходзе будаўніцтва аднаго з самых маштабных беларуска-кітайскіх праектаў. Указ аб яго працы Аляксандр Лукашэнка падпісаў мінулым летам. Для будаўніцтва была выбрана пляцоўка за 25 кіламетраў ад Мінска, а ўсе будучыя рэзідэнты парка атрымалі істотныя льготы - вызваленне ад падатку на зямлю, прыбытак і маёмасць на 10 гадоў. Але нягледзячы на такія прэферэнцыі, як адзначыў Прэзідэнт, існуе шмат праблем. Гэта зацягнутыя тэрміны будаўніцтва, нявызначанасць з фінансаваннем і слабая праца па прыцягненні інвестараў.

Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, будаўніцтва індустрыяльнага парка - сёння адна з ключавых тэм беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Ён павінен стаць цэнтрам прыцягнення інвестыцый і самых перадавых тэхналогій.

Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, будаўніцтва індустрыяльнага парка - сёння адна з ключавых тэм беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. "Вялікі камень" павінен стаць цэнтрам прыцягнення інвестыцый і самых перадавых тэхналогій. Тут будуць прадпрыемствы заўтрашняга дня: электроніка, біямедыцына, тонкая хімія, машынабудаванне і новыя матэрыялы.

Як паведаміў сёння журналістам намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў, стартавая пляцоўка праекта, а гэта плошча 350 гектараў, ужо прайшла экспертызу. Да канца наступнага года ў індустрыяльным парку будзе створана ўся неабходная інфраструктура для арганізацыі вытворчасцяў.