Прэзідэнт сустрэўся з міністрам замежных спраў Кітая

8 апреля 2015

Беларусь ганарыцца адносінамі з Кітаем, а супрацоўніцтва дзвюх краін можна назваць узорным. Пра гэта сёння заявіў Кіраўнік дзяржавы, сустракаючыся з міністрам замежных спраў Кітая. Аляксандр Лукашэнка і Ван І абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі маючага адбыцца дзяржаўнага візіту старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Мінск, а таксама двухбаковыя адносіны. Эканамічнае супрацоўніцтва развіваецца інтэнсіўна - летась аб'ём гандлю таварамі і паслугамі перавысіў 4 мільярды долараў. Новы імпульс надасць стварэнне беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку. Пекін зацікаўлены, каб рэзідэнтамі эканамічнай пляцоўкі сталі моцныя і канкурэнтаздольныя кампаніі. У цэлым і Беларусь, і Кітай разглядаюць двухбаковыя адносіны як стратэгічныя і доўгатэрміновыя.

Ван І, Міністр замежных спраў Кітая:

"Першым чынам дазвольце Вам перадаць самае цёплае прывітанне ад вашага вялікага сябра, старшыні Сі Цзіньпіна. Мы ведаем, што вы пастаянна прыкладваеце асабістыя намаганні для развіцця беларуска-кітайскіх адносін. Больш за тое, вы зрабілі развіццё адносін з Кітаем адным з галоўных прыярытэтаў у знешняй палітыцы сваёй краіны. Мы гэта высока шануем. Старшыня Сі Цзіньпін шануе тыя добрыя сувязі і асабістае сяброўства, што склаліся. Гэта першы візіт за 21 год міністра замежных спраў у Беларусь. Я бачу, што пад вашым кіраўніцтвам тут ажыццявілася палітычная стабільнасць, умацоўваецца сацыяльная салідарнасць, людзі жывуць у спакоі і сяброўстве. Хачу асобна адзначыць, што дзякуючы вашаму пасрэдніцтву ўдалося выйсці на два мінскія пагадненні. Мы высока шануем і ўхваляем вашу ролю ва ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу".

Акрамя таго, наша краіна гатовая даць свае магчымасці ў рэалізацыі праекта "Шаўковы шлях", ініцыяванага Пекінам. Эканамічны пояс, а гэта перш за ўсё абноўленыя аўта- і чыгуначныя магістралі, звяжа Еўропу і Азію адзіным транспартным калідорам.