Прэзідэнт: Усе ўборачныя работы павінны быць завершаны да 7 лістапада

23 октября 2017

Усе ўборачныя работы павінны быць завершаны ў Беларусі да 7 лістапада. Такую задачу Прэзідэнт паставіў сёння перад аграрным блокам урада. У цэлым усё ідзе згодна з планам, але па некаторых культурах трэба паскорыцца. Асобнае пытанне - карэкціроўка структуры пасеваў і аграрнага профілю Віцебскай вобласці. Улічваць трэба і клімат, і ўрадлівасць зямель рэгіёна. Больш разумна зрабіць стаўку не на збожжавыя, а на мясную жывёлагадоўлю.

Кіраўнік дзяржавы прыспешыў аграрыяў з падрыхтоўкай зямлі да вясновых работ. Ад гэтага залежыць будучы ўраджай. Сёлета намалот збожжавых эксперты ацанілі як адзін з лепшых за апошнія 20 гадоў. Радуе і другі хлеб. У планах адправіць на экспарт 300 тысяч тон бульбы.