Прэзідэнт: У Беларусі трэба дабіцца рэальнага паляпшэння ўмоў для дзелавой актыўнасці

14 февраля 2017

Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы рабочай групы, якая займаецца аптымізацыяй кантрольнай дзейнасці ў бізнесе. У яе саставе - прадстаўнікі дзяржаўных органаў і паспяховыя прадпрымальнікі. Група створана ў пачатку гэтага года. Штодня ў краіне праходзіць каля 450 розных праверак. Прэзідэнт паставіў задачу перагледзець падыходы да прызначэння кантрольных мерапрыемстваў, скараціць іх колькасць і рэарганізаваць. Таксама спрашчэння патрабуюць і адміністрацыйныя працэдуры, якія напрамую ўплываюць на вядзенне бізнесу.

Прэзідэнт даручыў удзельнікам рабочай групы задзейнічаць усе магчымыя рэсурсы для выканання пастаўленых задач. Праца павінна насіць адкрыты, публічны характар з максімальна шырокім прыцягненнем грамадскасці і бізнес-супольнасці. Падрабязнасці - у нашых наступных выпусках.