У Беларусі будуць развіваць вытворчасць айчынных боепрыпасаў!

13 июня 2023

Даручэнне на гэты конт, дадзенае кіраўніком дзяржавы напрыканцы мінулага года, выканана. 

Запушчаны серыйны выпуск самага масавага тыпу боепрыпасу - гэта 122-міліметровы рэактыўны снарад. Ён выкарыстоўваецца, напрыклад,  для комплексу  "Бялград" і ракетнай сістэмы залпавага агню "Шквал".

Сёння Аляксандр Лукашэнка наведаў профільнае прадпрыемства ў Мінскай вобласці, якое і займаецца канчатковай зборкай рэактыўных снарадаў. І гэта сусветная практыка: на фінальнай стадыі ўсё збіраецца ўручную.

Умовы для гэтага падабраныя спецыяльныя - пачынаючы ад тэмпературы да захавання бяспекі аб'екта. Уласную вытворчасць боепрыпасаў наш Прэзідэнт назваў вельмі запатрабаванай. Асабліва ў цяперашніх умовах мілітарызацыі, якая нарастае. 

У найбліжэйшай будучыні мы плануем развіваць гэты кірунак і пашыраць свае магчымасці. І ўсе неабходныя кампетэнцыі для гэтага ў нас ёсць.

Падрабязнасці ў Ілоны Красуцкай.