Прэзідэнт прыняў з дакладам старшыню Камітэта дзяржбяспекі

25 октября 2016

Валерый Вакульчык далажыў аб рабоце ведамства ў сферах гарантавання нацыянальнай бяспекі, абароны эканамічных інтарэсаў краіны, у пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва, у тым ліку і па лініі процідзеяння тэрарызму. Падчас сустрэчы абмяркоўваўся бягучы стан у краіне, а таксама пытанні, што знаходзяцца на кантролі ў Прэзідэнта.