Прэзідэнт прыняў з дакладам дзяржсакратара Савета бяспекі

25 февраля 2021

Бяспека краіны як ключавы фактар развіцця і стабільнасці. Ва ўмовах глабальнай напружанасці і новай гонкі ўзбраення гэта жыццёва важнае для дзяржавы пытанне.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сёння прыняў з дакладам Дзяржсакратара Савета бяспекі Аляксандра Вальфовіча. Кіраўнік дзяржавы адзначыў: у свеце раскручваецца новая гонка ўзбраенняў, і нашай краіне неабходна быць гатовай да любых, часам нават самых складаных, сцэнарыяў развіцця падзей. Больш за тое, Прэзідэнту прапанавана дадаць у склад пастаянных членаў Савета бяспекі міністра абароны, кіраўніка МУС і старшыню КДБ.

Прэзідэнт адзначыў: у выпадку абвастрэння сітуацыі неабходна прадугледзець усё да дробязяў. У фокусе ўвагі вопыт не толькі свой. Многаму нас можа навучыць сітуацыя ў Расіі, Арменіі, Кыргызстане, Украіне і іншых постсавецкіх рэспубліках. Па словах дзяржсакратара Савета бяспекі, сілавы блок Беларусі гатовы да любых змяненняў як знешняй, так і ўнутрыпалітычнай  сітуацыі. Для гэтага арганізаваны дастатковы ўзровень узаемадзеяння паміж усімі органамі сістэмы бяспекі.

Аляксандр Вальфовіч прызначаны на пасаду дзяржсакратара Савета бяспекі ў канцы студзеня. Дагэтуль узначальваў Генеральны штаб Узброеных Сіл. І літаральна за пяць дзён да ўступлення ў сілу новых паўнамоцтваў генерал-маёр кіраваў комплекснай праверкай боегатоўнасці беларускай арміі. Дзеянне нашых войскаў адпрацоўвалася практычна на ўсіх палігонах краіны.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя

09.05.2024 21:17
Рядом с белорусами 9 Мая - непременно Президент. Для Александра Лукашенко это ежегодная традиция - лично принимать участие в торжественных мероприятиях в этот день. Напомним, сегодня вечером на площади Победы прошла церемония возложения цветов и венков. Сразу после Президент пообщался с журналистами. Александр Лукашенко поделился впечатлениями от парада на Красной площади в Москве. Не успел белорусский лидер вернуться из российской столицы, как в медиа уже начали появляться сообщения, мол, парад уже не тот, и по численности военной техники он поставил антирекорд в истории современной России. Наш Президент так не считает! По его мнению, все было организовано тонко и продуманно. Спросили белорусского лидера и о тренировке ядерных сил. Президент еще раз подчеркнул, ядерное оружие для Беларуси и России - это исключительно оружие сдерживания. Попросили Президента прокомментировать бегство польского судьи. Напомним, на днях польский судья, диссидент Томаш Шмидт, попросил защиты у белорусских властей. По мнению Александра Лукашенко, это "удар под дых властям Польши".