Рубрыка "Лічбы года"

30 декабря 2018

У канцы года ў рубрыцы "Лічбы года" самы час звесці баланс. І пачнем з самай народнай тэмы - росту цэн. Па выніках года інфляцыя не перавысіць 5,5 %, падлічыў Нацбанк. Усё, як і планавалі, нават крыху танней. Зрэшты, дакладныя лічбы рэгулятар дасць нам не раней за студзень.

Дабрабыт беларусаў умерана расце. Рэальныя грашовыя даходы (г.з. нашы даходы за вылікам падаткаў і ўжо з улікам інфляцыі) павялічыліся на 8 %. Гэта рэкорд са студзеня 2014 года. Істотна ў адыходзячым годзе павысілі зарплаты работнікаў бюджэтнай сферы. А да пенсій дадалі 20 % - гэта яшчэ адзін рэкорд (відэа).