Прэзідэнт запатрабаваў удасканаліць кірункі дзейнасці сілавога блока

17 декабря 2015

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў удасканаліць кірункі дзейнасці сілавога блока. Учора Кіраўнік дзяржавы правёў нараду па пытаннях бяспекі. На гутарку да Прэзідэнта запрасілі кіраўнікоў усіх сілавых ведамстваў. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, наспела неабходнасць паглядзець на сістэму нацбяспекі комплексна і ацаніць, наколькі эфектыўна яна можа супрацьстаяць рэальным пагрозам. Асобная тэма нарады - умацаванне знешніх меж.

Яшчэ адзін аспект, на які звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, - гэта аптымізацыя сіл і сродкаў, задзейнічаных для гарантавання нацыянальнай бяспекі. Пытанне аб рэарганізацыі сістэмы не стаіць. Гаворка ідзе менавіта пра паляпшэнне працы кожнага ведамства ў сваіх сферах дзейнасці .У цэлым Прэзідэнт ацаніў працу сістэмы сілавога блока як эфектыўную.