Прэзідэнт запатрабаваў навядзення жорсткага парадку ў сферы жыллёвага будаўніцтва

5 июня 2013

Кошт квадратнага метра жылля для тых, хто мае ў ім патрэбу, павінен быць не вышэй за сярэднюю зарплату ў Беларусі. Пра гэта Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў учора. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў краіне амаль сфарміраваная нарматыўная прававая база для рэалізацыі канцэпцыі жыллёвай дзяржаўнай палітыкі.

Што датычыцца долевага будаўніцтва, узмоцняць адказнасць забудоўшчыкаў. Пры парушэнні дамовы па яго віне ўсе дадатковыя выдаткі лягуць на забудоўшчыка, таксама ён заплаціць штраф, адзначыў Прэзідэнт. Такія меры дазволяць сур'ёзна прасунуцца ў вырашэнні жыллёвай праблемы.