Прэзідэнт паставіў задачу пераадолець спад у нафтаперапрацоўцы

1 июня 2017

Пераадолець спад у нафтаперапрацоўцы - такую задачу сёння паставіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

У Палацы Незалежнасці прайшла нарада, прысвечаная развіццю найважнейшай для краіны галіны. Гэты кірунак у эканоміцы іграе стратэгічную ролю. Доля нафтаперапрацоўкі ў прамысловасці складае больш за 13%, а ў экспарце - каля 17%. У мадэрнізацыю НПЗ дзяржава ўклала немалыя грошы, аднак належнай аддачы дагэтуль няма. Перапрацоўка вуглевадародаў сур'ёзна залежыць ад сітуацыі на сусветным рынку, дзе ў апошнія гады назіраюцца частыя ваганні цэн на сыравіну і гатовую прадукцыю. Як павысіць эфектыўнасць прадпрыемстваў галіны і палепшыць іх эканоміку - пра гэта сёння гаварылі ў Палацы Незалежнасці.

Падрабязнасці нарады аб нафтаперапрацоўцы ў нашых наступных выпусках.