Прэзідэнт наведаў з рабочай паездкай Клічаўскі раён

25 мая 2013

Максімальна рэалізаваць сельгасарганізацыям назапашаную на складах тэхніку. Такое даручэнне даў Прэзідэнт Беларусі падчас наведвання з рабочай паездкай Клічаўскага раёна.
У саўгасе Добраахвотнік Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з сучаснай сістэмай кропкавага земляробства, якая дазваляе павысіць ураджайнасць на 8-9%. Таксама Прэзідэнту прадэманстравалі сістэму спадарожнікавага маніторынгу працы сельгастэхнікі.
Выкананне даручэння Кіраўніка дзяржавы па стварэнні малочных холдынгаў было разгледжана падчас наведвання Прэзідэнтам малочна-таварнага комплексу Дуброва. Ужо сёння Магілёўская вобласць у частцы малочнай прадукцыі выступае пад адзіным брэндам Бабуліна крынка. Прэзідэнт папярэдзіў, што канкурэнцыя паміж  холдынгамі не павінна прыводзіць да зніжэння экспартных цэнаў.
Затым Кіраўнік дзяржавы наведаў малочна-таварную ферму Бацэвічы. Тут асноўная ўвага была нададзена падыходам да рэканструкцыі і будаўніцтва такіх фермаў з выкарыстаннем драўляных канструкцый. Як далажылі Прэзідэнту, такі праект апраўданы як з пункту погляду якасці, так і цаны пытання.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць дабівацца высокай вытворчай культуры як у земляробстве, так і ў жывёлагадоўлі, што напрамую звязана з якасцю, аб'ёмамі і канкурэнтаздольнасцю прадукцыі.