Прэзідэнт даручыў удасканаліць структуру сельгасвытворчасці ў паўночных раёнах Беларусі

12 мая 2017

Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, калі прымаў рашэнні ў кадравых пытаннях у дачыненні да кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады. Беларускі лідар цікавіўся сітуацыяй на сяле, асабліва ў Віцебскай вобласці, у сувязі з умовамі надвор’я. Як далажылі Прэзідэнту, сітуацыя досыць складаная як праз ападкі, так і праз тэмпературу, што адмоўна ўплывае на тэмпы палявых работ. Разам з тым асаблівай шкоды пасеяным плошчам замарозкі і снег не нанеслі. Падрабязней у наступных выпусках навін.