Прэзідэнт даручыў актывізаваць расследаванне крымінальнай справы па Бярозаўскай ДРЭС

14 августа 2014

Актывізаваць расследаванне крымінальнай справы па Бярозаўскай ДРЭС. Такое даручэнне сёння даў Прэзідэнт, наведваючы электрастанцыю. Аляксандр Лукашэнка цікавіўся ходам мадэрнізацыі станцыі, у прыватнасці, працай 5 энергаблока. Яго рэканструкцыя павінна была завяршыцца яшчэ ў 2010 годзе. Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, абсталяванне пакуль працуе не на поўную магутнасць, нягледзячы на сур'ёзныя інвестыцыі з боку дзяржавы.


Таксама Прэзідэнт пагутарыў з працоўным калектывам электрастанцыі. Людзі цікавіліся ростам зарплаты ў сацыяльнай сферы, занятасці, а таксама магчымай сустрэчай прэзідэнтаў Беларусі, Расіі, Казахстана і Украіны ў Мінску.


Сёння, наведваючы ДРЭС, Прэзідэнт даручыў кантралюючым органам праверыць абгрунтаванасць тарыфаў ЖКГ па краіне.