Прэзідэнт абмеркаваў з пастаяннымі членамі Савета бяспекі магчымыя змяненні ў пытаннях прызыву ў армію

26 февраля 2019

Магчымыя змяненні ў пытаннях прызыву ў армію Кіраўнік дзяржавы абмеркаваў сёння з пастаяннымі членамі Савета бяспекі. Дэмаграфічная яма 90-х зараз стала прычынай дэфіцыту прызыўных рэсурсаў і, па прагнозах Мінабароны, сітуацыя якасна не зменіцца да 2025 года. Аляксандр Лукашэнка адзначыў: некаторыя меры ў сувязі з гэтым ужо прынятыя. Летась адмянілі адтэрміноўкі для шэрагу катэгорый, у тым ліку пракурорскім работнікам і судмедэкспертам. Прэзідэнт таксама выказаў сваё меркаванне і наконт кантрактнай службы.

Кіраўнік дзяржавы паведаміў, што ўрад падрыхтаваў праект дакумента па змяненнях у пытаннях прызыву ў армію. Плануецца таксама ўвесці меры па павышэнні адказнасці за ўхіленне ад службы, а з другога боку - зацікаўленасці беларусаў у выкананні воінскага абавязку.