Прэзідэнт: Галоўнае - жорсткае выконванне тэхналогій, вытворчая дысцыпліна і парадак

2 апреля 2019

І новаму міністру, і кіраўніку раёна прыйдзецца адразу ўключацца ў працу па рэгіянальным развіцці. Гэтую тэму ўжо ў больш шырокім складзе сёння абмяркоўвалі на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы. Стварэнне працоўных месцаў з годным узроўнем зарплаты, інавацыйныя вытворчасці, праца з фундатарамі і, вядома, якаснае правядзенне вяснова-палявых прац. Усе гэтыя пытанні сёння гучалі ў Палацы Незалежнасці. Пастаўленыя Кіраўніком дзяржавы задачы накіраваныя ў першую чаргу на прадухіленне праблем. У цэлым, ад усёй вертыкалі Аляксандр Лукашэнка не патрабуе надзвычайнага: важна якасна правесці пасяўную, забяспечыць своечасовую выплату зарплат, павысіць узровень АПК і жыцця на сяле. Глабальная мэта - згладзіць разрыў у развіцці рэгіёнаў, падцягнуць адсталыя раёны. Прэзідэнт чарговы раз нагадаў: галоўнае - жорсткае выконванне тэхналогій, вытворчая дысцыпліна і парадак. Наталля Брэвус прадоўжыць.

Яшчэ раней Прэзідэнт агучваў трывожны сігнал аб тым, што краіна, рэгіёны развіваюцца нераўнамерна. Гэта павінна было стаць сур'ёзным званочкам для ўрада. Бо любы сур'ёзны разрыў паміж цэнтрам і абласцямі прыводзіць да пунктаў расколу ў грамадстве і глабальных праблем. Нам гэта трэба? Таму задача для губернатараў і Саўміна гучала вельмі выразна: зрабіць так, каб жыццё людзей было аднолькава камфортным у любым горадзе і раёне.

Можна сказаць, што апошні год-паўтара сталі перыядам адразу некалькіх "мазгавых штурмаў" у маштабах усёй краіны. У самых розных сферах - ад ЖКГ, аграпрамысловага комплексу да будаўніцтва. Гэтыя галіны шмат у чым вызначаюць стан беларускай эканомікі. Ад таго, як яны спрацавалі, залежыць вырашэнне сацыяльных пытанняў. Падпісаныя тры дырэктывы - дарожныя карты для гэтых сфер. Вызначаныя шляхі ўдасканалення адукацыі і навукі, вызначаныя і дакладныя этапы развіцця рэгіёнаў.

Аб тым, што попыт будзе сур'ёзны, стала зразумела ўжо восенню. Недастатковы ўпор на развіццё рэгіёнаў, у прыватнасці Аршанскага, каштаваў партфеляў амаль усяму Кабінету міністраў! Дасягненне мэт ацэньваецца па матрыцы задач для вертыкалі. Не ўсё тут добра, на жаль! Пераважная большасць абласцей у 2018-м не дасягнула планавых паказчыкаў па валавым рэгіянальным прадукце, прадукцыйнасці працы.

Уся рэгіянальная карціна - у дакладзе кіраўніка Камітэта дзяржкантролю. Леанід Анфімаў бесстаронне агучвае болевыя месцы. Пакуль вобласці, акрамя Мінска і гродзенцаў, ідуць са скрыпам. Адчуваецца дэфіцыт ідэй і навацый. 

Прэзідэнт крытыкуе за тое, што не выбудаваная сістэмная праца з фундатарамі. Колькіх развярнулі за кошт цяганіны, бюракратызму і нерашучасці? А гэта магло б стаць сур'ёзнай дадатковай крыніцай прытоку новых ідэй, тэхналогій і ўліванняў.

Логіка Прэзідэнта простая - прыцягвайце сродкі, стварайце рабочыя месцы. Але што важна - высокапрадукцыйныя. Гэта значыць такія, дзе можна зарабіць добрыя грошы. Глыбокая перапрацоўка сыравіны, прадукцыя з высокай дададзенай вартасцю, якая патрэбная ў краіне і будзе прадавацца за мяжой. Не сухое малако, а сыры. Не драўніна, а мэбля.

А вось на гэтым прадпрыемстве ў Полацкім раёне інвестары ўклаліся ў выпуск сучасных металаканструкцый для нафтахіму. У СНД такія бяруць. 

Планы на гэты год - на траціну павялічыць выпуск прадукцыі. Працуюць толькі пад заказ на сучасным абсталяванні. 

Будучыня за інавацыямі, упэўненыя тут, таму зараз асвойваюць новы для нашай краіны від прадукцыі. Гаворка ідзе пра зварны рашэцісты насціл. Зараз такія пакрыцці прыходзіцца закупляць у Польшчы і Германіі. Здаецца, дробязь, а для раёна важка - у выніку на заводзе з'явіцца яшчэ трыццаць рабочых месцаў. 

Калі не рухацца ў гэтым кірунку, то паўстане пытанне зарплат. Дарэчы, патрабаванне росту заработнай платы не выконваецца. Яшчэ больш абурае няўчаснасць выплат у некаторых рэгіёнах. Гэтым грашылі ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях. 

Вырашылі пасля жорсткай рэакцыі Прэзідэнта. Але патрабуецца сістэмны падыход у рэгіёнах, а не ручное кіраванне. Каб праз два месяцы губернатары не паўтарылі тыя ж памылкі. 

Дарэчы, пра дзіцячыя садкі. Разбіраючы глабальныя пытанні развіцця, Прэзідэнт прыводзіць, здавалася б, маленькі прыклад. Дэфіцыт месцаў у дзіцячых дашкольных установах у Бараўлянах. Гэта рэха праблем у будаўнічым комплексе. Сярод старых болек галіны - адставанне інфраструктуры: інжынернай, транспартнай, а ў выніку - і сацыяльнай. Гэта значыць, недапрацоўкі ў галіне адразу б’юць па людзях.

У Бараўлянах штогод дадаецца новых жыхароў. Больш за палову - актыўных і працуючых. Блізкасць сталіцы вырашае. І калі з транспартам у парадку, то вось сацыяльная інфраструктура не паспявае. Праблему ўлады бачаць. Часткова яе ўжо атрымалася вырашыць. 10 дзяржаўных дзіцячых садоў, прыкладна столькі ж прыватных, магчымасць пры наяўнасці месцаў хадзіць у групы ў населеных пунктах, якія ў суседстве з Бараўлянамі. 

Але рэгіёны, гэта ў першую чаргу землі, якія ў прамым сэнсе кормяць краіну. Як раз зараз у краіне ідзе пасяўная. Ярына  і зернебабовыя культуры пасеяныя ў Беларусі на траціне плошчаў. Традыцыйна актыўней ідуць паўднёвыя рэгіёны - Брэст і Гомель. Толькі вось усе сілы на тое, каб быць з добрым ураджаем,  кінутыя далёка не ўсюды. Надвор'е відавочна аграрыям на руку, але месцамі працуюць спусціўшы  рукавы. Прэзідэнт добра валодае карцінай па ўсёй Беларусі: дзесьці тэхніка стаіць  пад плотам, дзесьці не выконваюць тэхналогіі сяўбы, словам,   няма элементарнага парадку. 

Прэзідэнт даручаў праваахоўнікам далучацца  да пасяўной. Міліцыя праводзіць штодзённы маніторынг сельгаспрадпрыемстваў. Генпракуратура і МУС дакладваюць, што перад пачаткам пасяўных работ  паўтысячы адзінак тэхнікі знаходзілі ў непрацоўным стане. 

І вось сумны прыклад. Мехдвор гаспадаркі "Макраны" - не ў лепшым выглядзе. Уперамежку захоўваюцца спісаныя агрэгаты і рабочыя машыны. У канцы сакавіка Камітэт дзяржкантролю тут выявіў шматлікія парушэнні. Ангары, дзе захоўваецца дарагая тэхніка, працякаюць, бо дах тут практычна адсутнічае. Гавораць, разбурыла ўраганам яшчэ летась. Да сённяшняга дня адрамантаваць усё рукі не даходзілі. Працаўнікоў не хапае. 

Тэхналогіі сяўбы таксама не выкананыя. На гэтым полі  60 гектараў пасеялі зернебабовую сумесь. Насенне - на паверхні. А значыць, ужо будуць страты. 

Аграпрам - найскладанейшая сфера. Але сакрэт поспеху ў сельскай гаспадарцы просты - безумоўнае прытрымліванне тэхналогіі.

Дык вось і атрымліваецца, што ў выніку безгаспадарчасці фінансы некаторых сельгаспрадпрыемстваў спяваюць рамансы. Хто ж у такім разе захоча працаваць на сяле? Адчуваецца ў АПК адток кадраў. Але для таго і збіраюцца ў такім фармаце як сёння, каб своечасова пазначыць праблемныя пытанні і спрацаваць на папярэджанне. Знайсці шляхі рашэння. Кожны губернатар распавёў аб стане спраў у сваім рэгіёне. І ў прыватнасці як ідуць працы на зямлі. Паліва, угнаенні, фінансаванне. Тут адказнасць на ўрадзе, якому неабходна аператыўна вырашаць праблемы, якія ўзнікаюць  узвязку з кіраўнікамі аблвыканкамаў. Усе рашэнні прынятыя. Прэзідэнт не патрабуе нічога звышнатуральнага - працаваць з аддачай, па тэхналогіі, глядзець эфектыўнасць, ахоўваць парадак, не выпускаць праблемы людзей.