Прэзідэнт: ЕБРР надае вялікую ўвагу праектам, ад якіх залежыць якасць жыцця людзей

5 марта 2019

Беларусь заўсёды будзе надзейным партнёрам для Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. Пра гэта ўчора Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з кіраўніком фінансавай установы Сумам Чакрабарці. 2018 стаў самым паспяховым за ўсю гісторыю ўзаемадзеяння з банкам. Летась інвестыцыі ў эканоміку Беларусі выраслі ўдвая. ЕБРР прафінансаваў 21 праект на 360 мільёнаў еўра. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што вялікую ўвагу банк надае праектам, ад якіх залежыць якасць жыцця людзей.

У 2022 запланавана чарговае пасяджэнне кіраўніцкага савета ЕБРР. Кіраўнік беларускай дзяржавы прапанаваў правесці яго ў Мінску. Усё будзе арганізавана на самым высокім узроўні. Паводле слоў кіраўніка фінансавай структуры, дасягненне такіх высокіх паказчыкаў абумоўлена стратэгічным курсам Беларусі і эфектыўнай палітыкай. Для інвестараў гэта вельмі важна, адзначыў кіраўнік ЕБРР.