Кіраўнік дзяржавы правёў шэраг кадравых прызначэнняў

18 сентября 2018

Змяненні закранулі некаторых прадстаўнікоў мясцовай улады. Новае кіраўніцтва з сённяшняга дня ў Пінскім, Лепельскім і Браслаўскім райвыканкамах. Прэзідэнт Беларусі даў згоду на прызначэнне Ігара Брылевіча на пасаду старшыні Пінскага райвыканкама. Раней ён працаваў у структуры ААТ “Пінскі мясакамбінат”. Папярэдні кіраўнік раёна Валерый Рабкавец узгоднены на пасаду першага намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама. Міхаіл Кісялевіч з гэтага часу кіраўнік Лепельскага райвыканкама. Браслаўскі рэгіён узначаліць Аляксандр Баданін. Намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама прызначаны парламентарый Іван Маркевіч. Новае месца працы і ў Віталя Воўка. З гэтага часу ён памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці.