Прэзідэнт сказаў спартсменам словы на дарогу перад Гульнямі ў Рыа

12 июля 2016

Алімпіяда даўно выйшла за рамкі асабістых спартыўных дасягненняў. Гэта вялікая палітыка і вялікі гонар для краіны. Наконт гэтага падчас праводзінаў спартыўнай дэлегацыі ў Рыа сёння заявіў Кіраўнік дзяржавы, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Падзея адбылася ў Зале ўрачыстых цырымоній Палаца Незалежнасці.

Беларусь у Рыа прадставяць наймацнейшыя атлеты краіны. Кваліфікацыю прайшлі 144 спартсмены ў 25-ці відах спорту. На гэты раз перад алімпійцамі не ставіліся медальныя планы. Аднак высокія вынікі - гэта пазітыўны імідж Беларусі і паказчык яе паспяховага развіцця, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўны флаг Беларусі капітану каманды - алімпійскаму чэмпіёну Пекіна канаісту Аляксандру Багдановічу, які, у сваю чаргу, перадаў яго сцяганосцу беларускай зборнай - уладальніку золата Лондана ў кулявой стральбе  Сяргею Мартынаву. 

За вялікі ўклад у  развіццё спорту і паспяховае выступленне на Гульнях у Лондане ордэн Пашаны з рук Прэзідэнта атрымаў алімпійскі чэмпіён Максім Мірны. Удзельніцы Гульняў у Рыа - гімнасткі Меліціна Станюта і Кацярына Галкіна - перадалі Кіраўніку дзяржавы памятны сувенір - значкі-піктаграмы відаў спорту, у якіх беларусы заваявалі ліцэнзіі. Пасля сумеснага фота спартсмены ўсклалі вянкі на плошчы Перамогі.