Прэзідэнт Беларусі сустрэўся са старшынёй Калегіі ЕЭК

25 марта 2016

Прыярытэтныя кірункі развіцця інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай эканамічнай прасторы Прэзідэнт Беларусі абмеркаваў на сустрэчы са старшынёй Калегіі ЕЭК Тыгранам Саркісянам. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у ЕАЭС, створаным за даволі кароткі прамежак часу, шмат поспехаў, але хапае і цяжкасцяў. Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, нацыянальныя праблемы краін ЕАЭС не павінны перашкаджаць развіццю агульных інтарэсаў і рашэнню тых пытанняў, якія стаяць перад інтэграцыйным аб'яднаннем. На сустрэчы абмеркавалі сярэднетэрміновыя і тактычныя задачы, якія стаяць перад ЕАЭС, з улікам сусветных трэндаў. У далейшым пасля зацвярджэння ўсімі кіраўнікамі дзяржаў гэтыя кірункі лягуць у аснову дакумента стратэгіі прасоўвання саюза.