Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з кіраўніком Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця

6 февраля 2020
Беларусь і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця маюць намер працягваць актыўнае супрацоўніцтва па эканамічных і сацыяльных праектах.

Наконт гэтага сёння ў Палацы Незалежнасці гаварылі Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік ЕБРР Сума  Чакрабарці. Летась аб'ём інвестыцый банка ў Беларусь склаў каля 400 млн еўра. Таксама Прэзідэнт Беларусі пазнаёміўся з новым прадстаўніком банка ў нашай краіне. Марына Пятроў ужо ў сакавіку ўзначаліць падраздзяленне ЕБРР у Мінску. Зараз ураджэнка Малдовы  жыве ў Кіеве. А гэта  новы кадравы этап і старонка ў адносінах. У хуткім часе пакіне сваю пасаду і сам кіраўнік ЕБРР: у ліпені заканчваецца тэрмін паўнамоцтваў спадара Чакрабарці.

Адзначым, што Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця -   вялікі інвестыцыйны механізм, у якім задзейнічана 70 краін. Сярод іх ЗША, Расія, Японія. Частка акцый  ёсць і ў Беларусі. Дарэчы, папярэдні год самы дынамічны для банка: больш як 10 мільярдаў фінансавых уліванняў у эканомікі краін Еўропы і Азіі. У нашай жа краіне ЕБРР аказвае дапамогу і ў сацыяльных праектах: водазабеспячэнне, павышэнне якасці інфраструктуры. Прывялі ў парадак частку дарогі М3 і некалькі мастоў.