Прэзідэнт Беларусі ўручыў дзяржузнагароды

17 сентября 2013

Перад аграпрамысловым комплексам Беларусі стаіць задача максімальна нарошчваць экспарт. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод. У Беларусі высока цэняць уклад вяскоўцаў у харчовую бяспеку краіны. Невыпадкова ў спісе ўзнагароджаных вялікая група кіраўнікоў і спецыялістаў сельскай гаспадаркі.


Усяго з рук Прэзідэнта дзяржузнагароды сёння атрымалі 37 чалавек. Сярод іх нямала і работнікаў культуры. Званне народнага артыста Беларусі атрымала прыма Купалаўскага тэатра Зінаіда Зубкова. Адзначыў Прэзідэнт і людзей у форме.


Больш дэталёва наконт развіцця АПК Прэзідэнт абяцаў пагаварыць на Дажынках у Жлобіне падчас падвядзення вынікаў працы хлебаробаў.