Прэзідэнт Беларусі патрабуе больш эфектыўнага функцыянавання ляснога комплексу

10 марта 2015

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе больш эфектыўнага функцыянавання ляснога комплексу. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы заявіў напярэдадні, разглядаючы праект Указа па пытаннях удасканалення дзейнасці ў дадзенай сферы. Новы дакумент павінен адрэгуляваць не толькі вытворчы працэс, але і пытанні закупу сыравіны і рэалізацыі гатовай прадукцыі. Адзін з ключавых аспектаў накіраваны на якасць перапрацоўкі драўніны. (Гэта дазволіць атрымаць высокую дабаўленую вартасць гатовай прадукцыі). Па меркаванні Прэзідэнта, лясныя рэсурсы павінны апрацоўвацца на беларускіх прадпрыемствах, а вываз неапрацаванага лесу варта выключыць.

Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, лясная гаспадарка забяспечана самай сучаснай тэхнікай і нічога не перашкаджае прадпрыемствам даваць высокія паказчыкі.