Прэзідэнт Беларусі сёння сустрэўся з экс-прэзідэнтам Украіны.

22 декабря 2016

Аляксандр Лукашэнка і Леанід Кучма падкрэслілі дружалюбны характар адносін як у асабістым плане, так і паміж народамі дзвюх краін.  27 снежня Мінск і Кіеў адзначаць 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Аляксандр Лукашэнка і Леанід Кучма таксама абмеркавалі працу на мінскай пляцоўцы трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Аляксандр Лукашэнка і Леанід Кучма цёпла пагутарылі і напярэдадні Новага года абмяняліся падарункамі. Беларускі лідар уручыў другому прэзідэнту Украіны сімвал 2017 года - пеўня. У сваю чаргу Леанід Кучма падарыў свайму сябру зборнік работ італьянскага мысліцеля Нікола Макіявелі.

27 снежня Мінск і Кіеў адзначаць 25-годдзе дыпламатычных адносін.