Прэзідэнт Беларусі прыняў удзел у адкрыцці "Славянскага базару"

16 июля 2020
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця "Славянскага базару" прыняў удзел і Прэзідэнт. Для Аляксандра Лукашэнкі быць у гэты дзень у Віцебску таксама шматгадовая традыцыя.

У гэты для ўсіх няпросты год фестываль ізноў прымае гасцей з розных краін. Першапачаткова гэта быў інтэгратар культурных традыцый Беларусі, Расіі і Украіны. У апошнія гады дыпламатыя мастацтва прыцягвае артыстаў і музыкантаў з усяго зямнога шара. Для сапраўдных сяброў няма межаў - гэта чарговы раз даказаў фестывальны Віцебск. У той час калі дзяржавы (часам штучна) выбудоўваюць бар'еры, тут ідуць насустрач міру і паразуменню. І мастацтва ў гэтай справе іграе вялізную ролю.


Яркія эмоцыі гледачоў, новыя галасы і сапраўдныя зоркі эстрады. Усё гэта - прама зараз у горадзе-фестывалі. Святочны марафон толькі пачынаецца. Разам працягваем сачыць за навінамі з Віцебска.