Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Саўлі Ніінісцё з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Фінляндыі

29 января 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Саўлі Ніінісцё з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Фінляндыі. 

"Упэўнены, што існуючыя паміж нашымі дзяржавамі адносіны будуць і далей пашырацца, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах, у справе забеспячэння рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі", - гаворыцца ў віншаванні. 

Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў Саўлі Ніінісцё здароўя і поспехаў у адказнай дзейнасці на карысць грамадзян Фінляндыі.