Прэзідэнт Беларусі павіншаваў камандаванне, асабовы склад і ветэранаў органаў пагранічнай службы з Днём пагранічніка

28 мая 2023

Ужо больш за стагоддзе першыя не толькі па прафесіі, але і па прызначэнні. 105-гадовы юбілей сёння адзначаюць беларускія пагранічнікі. Са святам камандаванне, асабовы склад і ветэранаў павіншаваў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пагранічнікі ў нашай краіне ва ўсе часы карысталіся асаблівай павагай. Мы памятаем іх непахісную стойкасць, гераізм і мужнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны.