Прэзідэнт Беларусі прызначыў Станіслава Данілюка суддзёй Канстытуцыйнага суда

15 ноября 2017

Важныя кадравыя навіны гэтай гадзіны. Як паведамілі ў прэс-службе Кіраўніка дзяржавы, Прэзідэнт прызначыў Станіслава Данілюка суддзёй Канстытуцыйнага суда. Змяненні закранулі і Мінскі абласны суд. Старшынёй прызначана Валерыя Крайко. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Таксама прызначаны і вызвалены з пасад суддзі і старшыні розных судоў у рэгіёнах Беларусі.