Прэзідэнт Беларусі накіраваўся з афіцыйным візітам у Сацыялістычную Рэспубліку В'етнам

8 декабря 2015

Дзве гадзіны таму борт №1 вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск. У праграме візіту перамовы Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам В'етнама Чыонг Тан Шангам, сустрэчы з генеральным сакратаром Кампартыі і прэм'ер-міністрам краіны. У рамках візіту сёння ў Ханоі пройдзе беларуска-в'етнамскі бізнес-форум.

Кіраўнік беларускай дзяржавы ўжо двойчы наведваў В'етнам з афіцыйнымі візітамі. Пакуль агульная эканоміка відавочна адстае ад узроўню палітычнага дыялогу. Мінску і Ханою па сілах весці некалькі агульных праектаў, якія могуць стаць узорнымі прыкладамі супрацоўніцтва. Тавараабарот краін сёння ацэньваюць на 170 мільёнаў долараў. У В'етнаме працуе зборачная вытворчасць Мінскага аўтамабільнага завода.

Пасля В'етнама Аляксандр Лукашэнка накіруецца з афіцыйным візітам у Туркменістан. Кіраўнік дзяржавы правядзе перамовы з прэзідэнтам краіны Гурбангулы Бердымухамедавым, па выніках якіх будуць падпісаныя міжнародныя дакументы. Адносіны паміж Мінскам і Ашхабадам даўно выйшлі за рамкі проста сяброўскіх. Дзве краіны заклалі калійны падмурак будучага стратэгічнага супрацоўніцтва. У туркменскіх Каракумах Беларусь пад ключ будуе Гарлыкскі горна-ўзбагачальны калійны камбінат. Кошт праекта - мільярд долараў. Чакаецца, што падчас візіту Прэзідэнт Беларусі наведае сумесную беларуска-туркменскую выставу-кірмаш і алімпійскі гарадок. Аляксандр Лукашэнка таксама прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі "Палітыка нейтралітэту: міжнароднае супрацоўніцтва ў імя міру, бяспекі і развіцця".