Прэзідэнт Беларусі павіншаваў суайчыннікаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

7 ноября 2015

"Для многіх з нас 7 лістапада - дарагое сэрцу свята, сімвал працоўнай гераічнасці першых пяцігодак, воінскага подзвігу ў гады Вялікай Айчыннай вайны, яркіх дасягненняў ва ўсіх сферах жыцця грамадства пасляваенных гадоў. Мы будуем сацыяльна арыентаваную дзяржаву, у аснове якой - павага да людзей працы, ідэалы роўнасці і сацыяльнай справядлівасці, імкненне да паразумення і яднання ў імя дабрабыту нашай Радзімы", - гаворыцца ў віншаванні.