Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Сяргеем Лебедзевым

6 октября 2014
Парадак дня мінскіх самітаў сёння стаў прадметам абмеркавання на сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і старшыні выканаўчага камітэта, выканаўчага сакратара СНД Сяргея Лебедзева. Як вядома, на гэтым тыдні ў беларускай сталіцы чакаюцца адразу некалькі найважнейшых палітычных падзей, у іх ліку - саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД і пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

Як адзначыў Сяргей Лебедзеў, на парадку дня будуць разгледжаныя пытанні ўмацавання бяспекі і гуманітарнага супрацоўніцтва. Таксама чакаецца падпісанне шэрагу важных палітычных дакументаў.