Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды

28 декабря 2015

Гэтыя людзі прымнажаюць нацыянальны здабытак, ратуюць сотні жыццяў і развіваюць беларускі аграбізнес. Напярэдадні навагодніх свят па традыцыі Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды. У ганаровым спісе 40 чалавек. Гэта ўрачы, аграрыі, будаўнікі, вайскоўцы, педагогі, артысты. Усе яны атрымалі ордэны, медалі і ганаровыя званні. Самую шматлікую групу сярод узнагароджаных склалі людзі ў пагонах - ім Аляксандр Лукашэнка падзякаваў за прафесіяналізм, асабісты ўнёсак у развіццё краіны і, безумоўна, гарантаванне бяспекі.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх з надыходзячым святам і высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі і пажадаў, каб яны паслужылі стымулам для далейшых перамог на карысць Беларусі. У агульнай урачыстасці атмасферы прысутнічалі і нефармальныя інтанацыі: узаемныя віншаванні прадоўжыліся пад звон бакалаў.